Аншлаг быў у вялікай зале Палаца Рэспублікі 5 ліпеня. Там адкрываліся Дні культуры Украіны ў Беларусі.

Авацыі сарваў выступ ансамбля танца імя Вірскага, які адкрываў праграму. 

Ансамбль імя Вірскага на сцэне ў Мінску.

Ансамбль імя Вірскага на сцэне ў Мінску.

Публіка таксама захоплена вітала выступ квартэта «Гетьман» Нацыянальнай гвардыі Украіны, што праспяваў сучасныя інтэрпрэтацыі народных песень.

Вялікая зала была запоўненая цалкам, на ўваходзе пыталіся «лішняга білеціка».

Вялікая зала была запоўненая цалкам, на ўваходзе пыталіся «лішняга білеціка».

Цікава, што на такі «парадны канцэрт» прывезлі не толькі ўласна ўкраінскіх творцаў. Былі і артысты, якія рэпрэзентуюць традыцыі іншых народаў Украіны. Каларытны цыганска-ўкраінскі дэнс Luiku прыехаў з Закарпацця. Была і спявачка крымская татарка.

На дзіва, мінская публіка чакала, ведала і нават падпявала ўкраінскую папсу. Выступілі Ціна Караль, Злата Агневіч, Іва Бобул, Алег Віннік. «Ніно!!!» — крычалі апошняму жанчыны з залы. І ён выканаў сваю «Ніно».

Ціна Караль на мінскай сцэне.

Ціна Караль на мінскай сцэне.

Лыжкай дзёгцю быў выступ міністра культуры Беларусі Бондара.

Ён зачытаў сваё вітальнае слова з паперкі, дык мала таго: некаторыя словы нават вымавіць правільна не мог. Замест «уражанні» прачытаў «ураджанні»… Зрэшты, тысячы мінчукоў сабраліся там не дзеля міністра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?