Запрашаем паўдзельнічаць у археалагічным летніку «Нясцёркі-2018», які пройдзе у Вілейскім раёне.

Дата: з 16 па 30 ліпеня 2018 года.

Месца: каля вёскі Нясцёркі (недалёка ад Вілейскага вадасховішча).

У праграме: даследаванне курганных могілак, выступы гісторыкаў, музыкаў, кінапрагляды.

Рэгістрацыяпа спасылцы.

Даезд з Вілейкі і харчаванне за кошт арганізатараў. Будзе магчымасць пераночыць у намёце.

Можна прыехаць на некалькі дзён, можна і з дзецьмі.

Задаць пытанні можна кіраўніку летніка Мікалаю Плавінскаму (маб. +375296793667, [email protected]) або каардынатару Дзянісу Канецкаму (маб. +375291280037).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0