06.07.2018 / 16:57

300-гадовы помнік адрэстаўравалі ў Пінску 6

Старадаўнюю капліцу ў заходняй частцы сталіцы Палесся адрамантавалі і ўмацавалі, паведамляе Медыя-Палессе.

300-гадовая капліца.

Капліца стаіць на вуліцы Пучкова у старога заходняга ўезду ў горад.

Як мяркуецца, капліцу ў стылі барока ў другой палове XVII стагоддзя пабудавалі езуіты. Ім належалі землі і фальваркі ў прыгарадзе Пінска.

Тут раней быў заходні ўезд у Пінск.

Версіі пра прычыну пабудовы капліцы розняцца, адны спецыялісты сцвярджаюць, што гэта памяць пра тысячы пінчукоў, якія памерлі ад маштабнай эпідэміі халеры, якая ахапіла горад у тыя часы. Іншыя мяркуюць, што помнік усталяваны ў гонар святога Андрэя Баболі — гэта каталіцкі святар, удзельнік ордэна езуітаў, які прапаведаваў на Піншчыне, а ў 1657 годзе быў па-зверску забіты казакамі Багдана Хмяльніцкага ў Янаве.

3
Niemen / Адказаць
06.07.2018 / 17:41
Молодцы. А вот в Лиде поболтали о памятнике Гидемину,попарились власти и тишина...
3
Дзядьзька ў Вiльнi / Адказаць
07.07.2018 / 01:47
Вельмi  прыгожая! Беларускiя каплiцы - дыяманты беларускiх шляхоў! Мая любоў...
24
эколог / Адказаць
07.07.2018 / 14:47
за чьи  деньги она  была  отреставрирована?????  на  фото  дорога  в  плохом  состоянии, лучше    дорогу  отремонтировать  и  ездить  нормально  сейчас  и  завтра, а  не  трястись  на ухабах .
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру