06.07.2018 / 18:56

Францыя не пакінула Уругваю шанцаў у чвэрцьфінале 8

На чэмпіянаце свету па футболе адбыўся першы чвэрцьфінал, на якім Уругваю супрацьстаяла Францыя.

Фота: fifa.com.

Хоць уругвайцы і апярэдзілі французаў па колькасці ўдараў у створ варот, перамагла Францыя — 2:0. У французаў было ўсяго 2 удары ў створ варот, і абодва былі выніковымі.

На 40 хвіліне Грызман падаў штрафны, Стуані не хапіла некалькіх сантыметраў, каб вынесці мяч, а за плячыма ў яго выскоквае цэнтральны абаронца Варай і галавой падразае ў дальні кут.

На 61 хвіліне Грызман ударыў з 20 метраў, мяч ішоў брамніку Уругвая проста ў рукі, аднак здарыўся рыкашэт, і французы зноў адзначыліся.

У 21.00 адбудзецца матч Бразілія — Бельгія.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

3
папина дочка / Адказаць
06.07.2018 / 19:20
А ведь на Беларусь 5 репортаж вёл именно Баранов. И где яго прыгожая мова ? Или это всё Хомутовский  виноват?
0
0 / Адказаць
06.07.2018 / 19:21
Рэд. Дзякуй!
1
Николай / Адказаць
06.07.2018 / 19:43
Делал прогноз на полуфиналы:Уругвай - Бразилия,Хорватия - Англия.В одной команде ошибся.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру