06.07.2018 / 22:58

«Дынама-Мінск» заключыў кантракт з уладальнікам Кубка Стэнлі 4

Хакейны клуб «Дынама-Мінск» дамовіўся пра заключэнне кантракта з амерыканскім нападаючым Бо Бэнэтам.

За акіянам форвард у НХЛ выступаў за «Пітсбург», «Нью-Джэрсі» і «Сэнт-Луіс». Усяго ў складзе «Пітсбурга» Бэнэт гуляў чатыры гады і ў 2016 годзе выйграў з камандай Кубак Стэнлі.

2
Hedymin / Адказаць
07.07.2018 / 01:04
Шыкоўна! Цяпер у Дынама бузе гуляць пасьпяховы Бэнет і наш ... Дрозд.
0
HHH / Адказаць
07.07.2018 / 01:22
Усе яго подзьвігі ў НХЛ мелі вяршыню - ажно 19 ачкоў у 65 гульнях за "Ню-Джэрзі". А ў мінулым сэзоне яго наогул саслалі з "Сэнт Люіса" ў АХЛ. Мякка кажучы, ня зорка...
0
Anarkisto / Адказаць
07.07.2018 / 10:45
HHH
Але грошы добрыя возьме. Не будзе ж ён гуляць за тое ж самае, што яму заплацiлi бы на радзiме. Прынамсi разы у два болей, а гэта ужо узровень НХЛ. Прауда гуляць ад гэтага ён лепей не стане, але цi нашае гэта справа? Мы толькi аплочваем музыку, а заказвае яе iншы чалавек
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру