vk.com/podslyshano_baranovichi

vk.com/podslyshano_baranovichi

Увечары 6 ліпеня каля ўваходу ў будынак Баранавіцкага аўтавакзала жанчына нарадзіла дзіця

Інцыдэнт адбыўся з 17.30 да 19.00. Як распавялі TUT.BY відавочцы, жанчына сярэдняга ўзросту прыйшла на аўтавакзал з сынам гадоў 12-13. Ля ўваходу ў будынак аўтавакзала ў жанчыны пачаліся роды. Людзі, якія былі побач, кінуліся да яе на дапамогу і выклікалі хуткую.

Праз 13 хвілін пасля паступлення званка медыкі ўжо былі на месцы. Прыбыло дзве брыгады: педыятрычная і тэрапеўтычная. Да таго моманту жанчына ўжо нарадзіла і медыкі перарэзалі пупавіну.

«Мэдыкі агледзелі жанчыну, сурвэткамі дапамаглі выцерці ногі. Зрабілі ін'екцыі нейкія. Медсястра прыводзіла ў пачуццё парадзіху» — паведаміла жыхарка Баранавічаў Вольга.

Маму і дзіця шпіталізавалі. Зараз яны знаходзяцца пад наглядам дактароў. Дзяўчынка, што нарадзілася на аўтавакзале, трэцяе дзіця ў сям'і.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0