07.07.2018 / 10:42

La Stampa: «Рэал» не прадасць Раналду «Ювентусу» танней за 130 мільёнаў еўра

«Ювентус» працягвае перамовы з «Рэалам» пра трансфер форварда Крышціяну Раналду.

Па дадзеных італьянскай газеты La Stampa, прэзідэнт мадрыдскага клуба Фларэнтына Перэс патрабуе за 33-гадовага партугальца 150 мільёнаў еўра.

Разам з тым блізкая да сітуацыі крыніца сцвярджае, што Перэс гатовы знізіць кошт да 130 млн.

Раней паведамлялася, што, паводле джэнтльменскага пагаднення Раналду з «Рэалам», адступныя за форварда для непрынцыповых супернікаў мадрыдскага клуба складаюць 100 млн.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру