Пра гэта паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Сяргей Дучэнка.
Інцыдэнт адбыўся сёння ноччу. У 1.25 на лінію 102 патэлефанавала жанчына. Яна праходзіла каля парку і ўбачыла, што гараць вянкі ля помніка. На месца выехалі ратавальнікі, якія ў лічаныя хвіліны патушылі пажар.
Агнём знішчаны вянкі, пашкоджаны памятны знак з кампазітных матэрыялаў. Шкода і прычына пажару высвятляецца.