Заведзена крымінальная справа па факце падпалу трох аўтамабіляў у Мінску.
Як паведамляе Следчы камітэт у сваім тэлеграм-канале, здарэнне адбылося раніцай 7 ліпеня ў двары жылых дамоў па вуліцы Амельянюка ў Мінску.
Следчыя знайшлі пад трыма падпаленымі аўтамабілямі каністры, яшчэ адна каністра не загарэлася.
Па перыметры пляцоўкі былі раскіданыя мёртвыя птушкі і іншыя прадметы.
0
0
0
0
0
0