07.07.2018 / 11:58

Ібрагімавіч і Бэкхэм заключылі незвычайнае пары на вынік матча Швецыя — Англія 4

Былы форвард зборнай Швецыі Златан Ібрагімавіч і экс-паўабаронца зборнай Англіі Дэвід Бэкхэм заключылі пары на матч зборных у 1/4 фіналу чэмпіянату свету — 2018.

«Хэло, Дэвід Бэкхэм. Калі Англія пераможа Швецыю, то вячэра за мой рахунак у любым месцы свету. А калі ў гэтым матчы выйграе Швецыя, то ты купіш мне ўсё, што я захачу, у краме «Ікеа», ок?» — звярнуўся Ібрагімавіч у інстаграме да Бэкхэма.

«Калі Швецыя выйграе, я асабіста адвяду цябе ў «Ікеа» і куплю ўсё, чаго ты захочаш для свайго новага дома ў Лос-Анджэласе. Але пасля перамогі Англіі над Швецыяй хачу, каб ты прыйшоў на матч англійскай зборнай на стадыёне «Уэмблі» у яе футболцы і паеў фіш-энд-чыпс у перапынку», - адказаў Бэкхэм.

Ібрагімавіч зрабіў скрыншот перапіскі з Бэкхэмам і апублікаваў яго ў «Інстаграме» са словамі: «Дамовіліся!»

Матч 1/4 фіналу Швецыя — Англія пачнецца сёння а 17-й. Пераможца згуляе ў паўфінале з пераможцам пары Расія — Харватыя. Гэты паядынак пачнецца а 21-й.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

6
Skarbnik / Адказаць
07.07.2018 / 13:54
Тут увогуле пра якую пару гаворка – дзве штукі, газ або час? Ізноў недарэчная калька-калека з расейскае мовы. Тое, што па-іхняму “заключить пари” – па-наску гэта “пайсці ў заклад”. Зноў задаю супрацоўнікам НН традыцыйнае пытанне: калі не стае моўных ведаў, што замінае зазірнуць у ТСБМ, які цяперака льга нават на смартфон сцягнуць?
18
Васисуалий Лоханкин / Адказаць
07.07.2018 / 14:54
Противно читать эти разговоры псевдо звёзд и псевдо звездулек и как это всё  "обсасывается" 
А потом удивляются почему  простой рабочий народ забит и забыт ..
4
дмитрий / Адказаць
07.07.2018 / 16:13
па-наску цяперака льга
ого - истинных беларусиков подвезли

Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру