07.07.2018 / 22:37

Памёр Ляўко Лук'яненка. У СССР яго прысудзілі да расстрэлу і пратрымалі ў турме за антысавецкую дзейнасць 26 гадоў, але ён пражыў 89 гадоў 20

Ва Украіне на 90-м годзе жыцця памёр украінскі пісьменнік, былы савецкі дысідэнт, аўтар «Акта абвяшчэння незалежнасці Украіны» ад 24 жніўня 1991 года, дэпутат Вярхоўнай Рады чатырох скліканняў Ляўко Лук'яненка. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў прэм'ер Украіны Уладзімір Гройсман.

Ляўко Лук'яненка нарадзіўся 24 жніўня 1928 года ў вёсцы Хрыпаўка Гараднянскага раёна Чарнігаўскай вобласці. У 1953 годзе ўступіў у КПСС і паступіў на юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта імя Ламаносава. Пазней стварыў апазіцыйны ў адносінах да савецкай улады «Украінскі рабоча-сялянскі саюз». Выступаў за аддзяленне Украіны ад СССР, у выніку чаго быў выключаны з кампартыі.

За антысавецкую дзейнасць у маі 1961 года Львоўскі абласны суд прысудзіў яго да расстрэлу. Крыху пазней Вярхоўны суд замяніў расстрэл 15 гадамі пазбаўлення волі. Пасля выхаду на волю ў 1976 годзе Лук'яненка стаў адным з заснавальнікаў Украінскай Хельсінкскай групы. У наступным годзе яго зноў арыштавалі і прысудзілі яшчэ да дзесяці гадоў турэмнага зняволення і пяці гадоў высылкі. Усяго Лук'яненка правёў у зняволенні 26 гадоў.

Удакладненне. У пачатковай версіі артыкула было памылкова пазначана, што Ляўко Лук'яненка пражыў 88 гадоў. Насамрэч, ён пражыў 89 гадоў.

0
Рав Гинзбург / Адказаць
07.07.2018 / 22:56
heroju slava!
0
Dmytro / Адказаць
08.07.2018 / 00:04
Толькі не на 89-м, а на 90-м. На Дзень Незалежнасці Ўкраіны яму павынна было спаўніцца 90 гадоў
71
гражданин УССР / Адказаць
08.07.2018 / 00:12
Лучше бы расстреляли! Из-за таких деятелей живем в известном месте, в стране гражданская война.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру