Клюб з Санкт‑Пецярбург выйграў у матчы 27‑туру чэмпіянату Расеі ў «Хімак» — 1:0.

Адзіны гол на 16‑й хвіліне сустрэчы забіў партугалец Дані.

Дзякуючы перамозе «Зэніт» узьняўся на 4‑е месца (43 балы). Ягонае адставаньне ад маскоўскага «Дынама», што ідзе трэцім (а гэта пуцёўка на наступны год у Лігу чэмпіёнаў) складае адзін пункт. Але «Дынама» мае на адну гульню меней — заўтра яно гуляе з «Лякаматывам».

Нагадаем, што 5 лістапада БАТЭ ў Менску гуляе ў матчы Лігі чэмпіёнаў з «Зэнітам».

У нядзелю вызначыўся чэмпіён Расеі па футболе. Ім стаў казанскі «Рубін»,
які выйграў сёньня ў гасьцях у «Сатурна» - 1:2. Рубін набраў 60 балаў і за тры туры да фінішу стаў недасягальны для ЦСКА, у якога 50 балаў.

«Рубін» зь першага дня захапіў лідэрства ў расейскім чэмпіянаце і ўсе 27 тураў ішоў на першым месцы.

Беларусы за новага чэмпіёна Расеі не выступаюць.

***

Яшчэ адзін супернік БАТЭ па Лізе чэмпіёнаў — «Ювэнтус» выйграў учора ў «Ромы» — 2:0. алы на рахунку Дэль П’ера і Марк’ёні.

Глядзі таксама:
БАТЭ пяты раз выйграў залатыя мэдалі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?