Паўночная Карэя абвінаваціла ЗША ў выкарыстанні «бандыцкай» тактыкі падштурхоўвання КНДР да ядзернага раззбраення.

КНДР таксама назвала пазіцыю ЗША па пытанні ядзернага раззбраення «вартай шкадавання», а паводзіны амерыканскіх дыпламатаў — «вельмі непакоячымі».

Каментары паўночнакарэйскага кіраўніцтва пра ход перамоў з амерыканскай дэлегацыяй істотна адрозніваюцца ад версіі дзяржсакратара ЗША Майка Пампеа.

За некалькі гадзін да гэтага Пампеа выказаўся пра вынікі сустрэчы ў Пхеньяне вельмі аптымістычна.

Гэта быў яго першы візіт у Пхеньян пасля сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з паўночнакарэйскім лідарам Кім Чэн Ынам у Сінгапуры.

КНДР заяўляе, што падчас перамоў ЗША пастаянна спрабавалі пераканаць паўночнакарэйскі бок адмовіцца ад ядзернай зброі.

У нядзелю Пампеа сустрэнецца з міністрамі замежных спраў Японіі і Паўднёвай Карэі ў Токіа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?