Ілан Маск абяцаў узяць удзел у выратаванні дзіцячай футбольнай каманды, якая трапіла ў пастку ў затопленых пячорах Тайланда. Як паведамляе Gizmodo, Маск паставіў перад інжынерамі яго кампаніі SpaceX задачу пабудаваць падлодку «дзіцячага памеру», якая магла б пранікнуць у затопленую пячору і выратаваць 12 дзяцей і іх трэнера. Каманда з дзевяці інжынераў ужо вылецела ў Тайланд.

Тым самым Маск прапануе альтэрнатыву афіцыйнаму плану тайскіх уладаў, які прадугледжвае адпампоўванне вады з пячоры і экстранны курс дайвінга для хлапчукоў. Пасля таго, як узровень вады апусціцца, хлопчыкі ў суправаджэнні прафесійных дайвераў будуць па адным спрабаваць выбрацца з пячоры.

У 10:00 па мясцовым часе тайскія ратавальнікі пачалі місію па эвакуацыі падлеткаў з пячоры, паведамляе BBC.

Ратавальнікі ўжо пачалі суправаджаць першую групу хлопчыкаў.

Да плана Маска тайскія ўлады ставяцца скептычна. Яны заявілі, што прымуць любую дапамогу, але не ўпэўнены, што інжынеры Маска разумеюць усю складанасць сітуацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0