Чарт кліпаў ва ўкраінскім сегменце YouTubе узначаліў гурт Kazka з песняй Плакала. Гэта — першая ўкраінскамоўная кампазіцыя, якая трапіла ў топ украінскага чарта YouTube, паведамляе karabas.live.
Да гэтага часу рэйтынг узначальвалі сінглы на рускай мове.
Загрузілі песню Плакала на відэахостынгу YouTube 17 мая і з тых часоў яна імкліва пачала заваёўваць пазіцыі ў чарце кліпаў і ўзначаліла яго на шостым тыдні пасля з'яўлення. Пры гэтым дадзены ролік з'яўляецца не кліпам, а official audio.
Рэйтынг адлюстроўвае даныя за 21-28 чэрвеня гэтага года.