Ладдзю па сярэднявечных чарцяжах пабудаваў гродзенскі рэканструктар Андрэй Блажэвіч. На гэту працу сышло амаль два гады часу. Першы сплаў па Нёмане Андрэй з сябрамі-рэканструктарамі зладзілі 8 ліпеня. Ладдзю спусцілі на ваду ў раёне Гродзенскай ГЭС. За некалькі гадзін карабель з дзясяткам пасажыраў паспяхова дайшоў да цэнтра Гродна.

Падчас гэтага воднага паходу над ладдзёй гучала адпаведная музыка — іграла беларуская дуда. Пасажыры былі апрануты па сярэднявечнай модзе. Адзінымі сучаснымі элементамі іх строяў былі аранжавыя ратавальныя камізэлькі.

Такая ладдзя з’явіўся ў Гродне ўпершыню. Назвалі яе «Інгерт», што у перакладзе з ісландскай азначае «пад абаронай Бога». Яна пабудавана па ўзору малой баявой ладдзі, што была знойдзена на ўзбярэжжы Даніі. Такія караблі спалучалі ў канструкцыі прыкметы рыбацкіх лодак і вялікіх баявых дракараў. Вікінгі выкарыстоўвалі іх для паходаў па дробных рэках і баявой выведкі.

Гродзенскі рэканструктар збіраецца выкарыстоўваць ладдзю для іншых мэтаў - катаць гродзенцаў па Нёману і ўдзельнічаць ў рэканструктарскіх фестывалях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?