Фота з фэйсбука

Фота з фэйсбука

У Вялікабрытаніі памерла Дона Стэрджэс, што атруцілася нервова-паралітычным рэчывам «Навічок». Стэрджэс было 44 гады. Супрацоўнікі праваахоўных органаў Вялікабрытаніі ўжо пачалі расследаваць яе гібель як забойства.

Да атручвання яна жыла ў пасёлку Дарынгтан-Уолс у раёне Солсберы. 

45-гадовы мужчына Чарлі Роўлі, які разам са Стэрджэс таксама пацярпеў ад нервова-паралітычнага рэчыва, пакуль знаходзіцца ў крытычным стане ў шпіталі, дадалі паліцэйскія.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй, рэагуючы на навіну сказала, што яна «ўзрушаная і шакаваная»

У паліцыі лічаць, што Роўлі і Стэрджэс не маглі быць аб'ектамі замаху. Імаверна, яны ўступілі ў кантакт з нервова-паралітычным рэчывам выпадкова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0