Стан чатырох членаў падлеткавай футбольнай каманды, выратаваных напярэдадні з падтопленай пячоры на поўначы Тайланда, ацэньваецца як добры, паведаміў кіраўнік МУС краіны Анупонг Паочында, перадае Bangkok Post. Яны знаходзяцца ў бальніцы за 70 км ад пячоры.
Міністр падкрэсліў, што іх здароўю нічога не пагражае, але дактары працягнуць іх аглядаць.
У пячоры застаюцца восем падлеткаў і трэнер, іх ратаваннем зоймуцца тыя ж аквалангісты, што дасталі чатырох дзяцей, таксама паведаміла выданне.