09.07.2018 / 10:23

Аўтобус з беларускімі дзецьмі перакуліўся ў Румыніі: пацярпелі 17 чалавек 1

Фота з сацыяльных сетак

Аўтобус з беларускімі дзецьмі перакуліўся ў Румыніі. Траўмаў, якія пагражаюць жыццю і здароўю дзяцей, падчас медыцынскага агляду не выяўлена, паведаміў БЕЛТА начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

Аварыя здарылася вечарам 8 ліпеня непадалёк ад горада Сучава. Паводле папярэдняй інфармацыі, у аўтобусе знаходзілася 43 дзяцей, а таксама дарослыя, што іх суправаджалі, і кіроўцы. Дзеці накіроўваліся на адпачынак у Балгарыю.

«Пасля ДТЗ медыцынскае абследаванне спатрэбілася 19 грамадзянам, у тым ліку 17 дзецям. Астатнім членам групы дапамога не спатрэбілася. Падчас медагляду траўмаў, якія пагражаюць жыццю і здароўю пацярпелых, не выяўлена. Усе пацярпелыя ўжо выпісаныя з медыцынскай установы», - распавёў Анатоль Глаз.

1
Справедливый / Адказаць
09.07.2018 / 13:32
Нужно подавать иск к турфирме. Понабирают абы кого в водители, и автобусы дряхлые.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру