09.07.2018 / 10:31

Макей: Глядзець на свет у ружовых акулярах не атрымаецца 18

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей адзначае няпростыя ўмовы, у якіх Беларусь рэалізуе палітычныя і эканамічныя задачы. Аб гэтым кіраўнік беларускага замежнапалітычнага ведамства заявіў сёння на адкрыцці штогадовага семінара кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі

«Прыклады, якія ілюструюць сусветныя трэнды і ў знешняй палітыцы, і ў міжнародным гандлі, ва ўсіх на віду. Колькасць і глыбіня супярэчнасцяў у адносінах паміж дзяржавамі, на жаль, не ідуць на змяншэнне. На высокім узроўні захоўваецца канфліктны патэнцыял у свеце. Жорсткая рыторыка, санкцыі, контрсанкцыі, у тым ліку ў адносінах паміж некаторымі нашымі асноўнымі партнёрамі, фармуюць зусім не вясёлкавую карціну», - сказаў міністр.

Паводле яго слоў, рост пратэкцыянізму ў адных, у адказ контрмеры з боку іншых найбуйнейшых гандлёвых гульцоў сур'ёзна пагражаюць дзеючай сістэме міжнароднага гандлю. Узнікае небяспека трансфармацыі рознагалоссяў ў сапраўдную гандлёвую вайну, багата ўцягваннем у яе і іншых краін.

«Таму як бы камусьці ні хацелася, глядзець на свет у ружовых акулярах не атрымаецца. Цяплічных умоў даўно ўжо няма і ня будзе ні на Усходзе, ні на Захадзе. Не дадаюць аптымізму і прагнозы аўтарытэтных міжнародных арганізацый і фінансавых інстытутаў у дачыненні да глабальнага эканамічнага росту », - заявіў Уладзімір Макей

10
Андрей / Адказаць
09.07.2018 / 10:54
Макей, ты себе напяливай любые очки, все равно ничего не увидишь..... Тебе и всем твоим "коллегам" давно пора освободить должности, которым вы и близко не соответствуете. У всей вашей шайки поголовно отсутствует интеллект, не говоря уже о проф пригодности.
2
Маклай / Адказаць
09.07.2018 / 11:05
О наговорил, так наговорил: целую бочку арестантов! А всё просто: прозасидались, товарищи! Никто работать творчески с энтузиазмом на диктатора, построившего феодально-крепостной строй, НЕ будет!!! Ещё раз повторяю: Учите Историю, мать вашу!!!
1
⋆Апрель⋆ / Адказаць
09.07.2018 / 11:26
"Поэтому как бы кому-то ни хотелось, смотреть на мир в розовых очках не получится."

Задергались. Столько лет ходили задравши нос, вообще ничего не замечая, на дармовом газе и нефти построили "беларуское чудо" и груду никому не нужных ледовых дворцов. Наконец, жизнь заставила опустить морды вниз и осмотреться. Видят - обос****сь. И давай на станках пятидесятых годов "точить" "современные"  трактора и самосвалы... А кому ж ты их продашь? И нечего кивать на "международные торговые войны". Они вас не касаются. Нет чем у вас торговать, потому что, ничего достойного не производите, все возможности профукали в усы.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру