09.07.2018 / 11:13

У Мінску затрымалі мужчыну, які падпаліў тры машыны і раскідаў курыныя тушкі 9

guvd.gov.by

У Мінску затрымалі мужчыну, які ўначы 7 ліпеня на вуліцы Амельянюка падпаліў тры аўтамабілі і раскідаў каля іх курыныя тушкі, свіныя вушы, языкі, доларавыя купюры і разліў чырвоную фарбу.

Як паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі, мужчыне 38 гадоў, ён нідзе не працуе. Матывы яго ўчынку высвятляюцца. Раней мінчук да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 7 да 12 гадоў.

Крымінальная справа распачатая па артыкуле «Наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці».

guvd.gov.by

1
1 / Адказаць
09.07.2018 / 11:20
Раней мінчук да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся, але і спайсаў раней ніколі не каштаваў))
https://nn.by/?c=ar&i=212375

1
Мент паганы / Адказаць
09.07.2018 / 11:32
Пенсія па інваліднасьці яму пагражае...
0
Казік / Адказаць
09.07.2018 / 11:45
Умеюць людзі бавіцца
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру