11.07.2018 / 13:26

Книга о футболе для подростков с хорошей скидкой — специальная акция к чемпионату мира

Выдавецтва «Галіяфы» падчас чэмпіянату свету па футболе запусціла акцыю! Кнігу «Брамнік заўжды самотны» Юрыя Станкевіча можна набыць за 6 рублёў па промакодзе «футбол» на сайце halijafy.by.

У кнігу ўвайшлі аднайменная аповесць і 11 апавяданняў. Яна разлічаная на тых, хто любіць спорт, прыгоды, актыўнае, здаровае жыццё. Дзеянне змешчаных у зборніку мастацкіх твораў адбываецца як у сучаснасці, так і ў далёкім або блізкім мінулым; часам яно нясе прытчавую ці фантастычную афарбоўку.

Аповесць «Брамнік заўжды самотны» распавядае пра маладога і вельмі таленавітага футбаліста, брамніка па прызванні, які хоча стаць такім самым вялікім галкіперам, як Хасэ Луіс Чылаверт.

«У кнізе «Брамнік заўжды самотны» сабраныя толькі тыя гісторыі, якія адбыліся ці могуць адбыцца ў жыцьці звычайных беларускіх падлеткаў», — пісаў пра кнігу крытык Павел Абрамовіч.

Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера