09.07.2018 / 12:20

У Тайландзе аднавілі аперацыю па выратаванні дзяцей з пячоры

У Тайландзе ратавальнікі аднавілі аперацыю па эвакуацыі падлеткаў, заблакаваных у пячоры ў запаведніку Понг Пха, якую часткова затапілі моцныя дажджы. 8 ліпеня чацвёра з 12 падлеткаў вывелі на паверхню, паводле звестак МУС Тайланда, у панядзелак, 9 ліпеня, ратавальнікі зноў увайшлі ў пячору.

«Умовы так жа добрыя, як і ўчора. Каманда ратавальнікаў у асноўным складаецца з тых жа людзей, што і ўчора, калі не лічыць некалькіх замен. Узровень вады не выклікае боязі. Дождж не прывёў да павышэння ўзроўню вады ўнутры пячоры», — цытуе Guardian кіраўніка сумеснага цэнтра, што каардынуе працу прадстаўнікоў розных ведамстваў, якія ўдзельнічаюць у выратаванні дзяцей Наронгсака Асатанакорна.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру