У рэанімацыю столінскай бальніцы шпіталізавалі аднагадовае дзіця, якое выпіла сродак для мыцця, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Дзіця разам з мамай і сястрой гасцілі ў бабулі ў вёсцы. Яно зайшло ў кухню і выпіла сродак для мыцця. Сваякі выклікалі хуткую, тая адвезла малога ў рэанімацыю.

Цяпер праводзіцца праверка. Сям'я характарызуецца станоўча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0