Удзельнік ад Украіны не зможа ўзяць удзел у дзіцячым «Еўрабачанні 2018» з-за крытычнага недафінансавання Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны.

«Нацыянальная грамадская тэлерадыёкампанія Украіны як чалец Еўрапейскага вяшчальнага саюза штогод забяспечвае ўдзел Украіны ў дзіцячым «Еўрабачанні», аднак сёлета з-за крытычнага недафінансавання грамадскага вяшчальніка прадстаўнік ад Украіны не зможа ўдзельнічаць у міжнародным песенным конкурсе», — гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначаецца, удзел у дзіцячым «Еўрабачанні» прадугледжвае значныя выдаткі тэлерадыёкампаніі на правядзенне адборачнага этапу, а таксама абавязковы ўнёсак у Еўрапейскі вяшчальны саюз (арганізатар конкурсу) за ўдзел у мерапрыемстве.

Міжнародны дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне-2018» пройдзе ў Мінску 25 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?