09.07.2018 / 14:42

Паспеў зняць сына з шыі і падштурхнуць да берага. Мужчыну стала дрэнна падчас купання, і ён патануў 2

8 ліпеня з вадасховішча Пагост на бераг дасталі 39-гадовага мужчыну, якому стала дрэнна падчас купання. Выратаваць яго не ўдалося, паведаміў TUT.BY вядучы спецыяліст Брэсцкай абласной арганізацыі Асвод Вячаслаў Сімакоў.

У нядзелю жыхар аграгарадка Аснежыцы адпачываў з сям'ёй на вадасховішчы. Мужчына пасадзіў свайго 8-гадовага сына на плечы і зайшоў у ваду. Прыкладна за 20 метраў ад берагавой лініі на глыбіні каля 1,5 метра яму стала дрэнна. Ён зняў сына з шыі, паспеў падштурхнуць яго да берага, а сам пайшоў на дно.

Праз паўтары хвіліны мужчыну выцягнулі на бераг ратавальнікі і пачалі аказваць неадкладную дапамогу. Але выратаваць яго не ўдалося.

Пакуль прычына смерці не высветленая. Паводле папярэдняй версіі, у мужчыны падчас купання адбыўся сардэчны прыступ. Як патлумачыла жонка загінулага, за некалькі дзён да трагедыі муж перахварэў ангінай.

2
как-то так / Адказаць
09.07.2018 / 15:13
в наших водоемах опасно купаться из-за того. что вода часто холодная. которая может провоцировать судороги. какие-то спазмы. У нас нужно бассейнов больше строить и может быть даже около водоемов. где вода подогревается прогревается и всегда есть спасатели. В водоемах можно босыми ногами около берега походить. посидеть на пристани и поболтать ногами в воде. на катамаранах каких-то поплавать. которые не перевоачиваются. но не купаться. если можно поплавать в бассейне. 
0
Лу / Адказаць
09.07.2018 / 17:50
Ён не патануу. У лёгких не было вады. Сэрца хутчэй за усё
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру