09.07.2018 / 15:09

Мінгарвыканкам адказаў наконт «дошкі БНР»: «Рашэнне пакуль не прынятае» 14

Назваць вуліцу Валадарскага ў гонар братоў Луцкевічаў гарадзкія ўлады адмовіліся, бо «ня экстраны» выпадак. Што з устаноўкай дошкі ў гонар 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР, незразумела: прычынаў такога доўгага разгляду ў адказе не называюць, піша Радыё Свабода.

Мастак Мікола Купава атрымаў адказ ад намесьніка старшыні Менгарвыканкаму Ігара Юркевіча наконт дзьвюх ініцыятываў, зьвязаных са 100-годзьдзем абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Як расказаў Купава Свабодзе, з дошкай «пакуль не прынятае рашэньня», але прычыны таго, чаму рашэньня няма, не называюцца.

Гарадзкія ўлады далі папярэднюю вусную згоду на ўстаноўку дошкі, вырабленай 25 гадоў таму, яшчэ 1 сакавіка, але канчатковай згоды няма дагэтуль. За кошт ахвяраваньняў (патрэбную суму сабралі за тры гадзіны) скульптар Ігар Засімовіч вырабіў новую дошку, бо старая прыйшла ў непрыдатны стан.

Мастацкая рада Менгарвыканкаму яшчэ ў красавіку зацьвердзіла вонкавы выгляд дошкі, аднак, насуперак ранейшым дамоўленасьцям, афіцыйнага рашэньня Менгарвыканкаму аб устаноўцы няма дагэтуль. Купава мяркуе, што «так можна цягнуць і год, і два», але давядзецца набрацца цярпеньня.

Ідэю перайменаваць вуліцу Валадарскага ў гонар братоў Луцкевічаў, ідэолягаў адраджэньня беларускай дзяржаўнасьці, Менгарвыканкам адхіліў, бо такія перайменаваньні робяцца «толькі ў экстраных выпадках». Таксама гарадзкія ўлады спасылаюцца на тое, што нядаўна ўжо быў усталяваны мэмарыяльны знак у гонар братоў Луцкевічаў — у парку Купалы, на месцы, дзе стаяў іхны дом.

0
Бізун / Адказаць
09.07.2018 / 15:25
Такія "экстраныя "выпадкі бываюць асабліва пасля таго як народ Арменii прагнау "пересидента"
0
1+1 / Адказаць
09.07.2018 / 15:27
показатель эффективности органов власти. у них на принятие единственного (верного) решения уходит полгода, а в ответе - решение не принято.так примите!
0
Нонстоп / Адказаць
09.07.2018 / 16:04
Роля і мейсца гэтых выканкамаў як у сабачага хваста, але ж хвост задаволены.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру