Як распавядае мінская міліцыя, калега перадаў 45-гадоваму мінчуку на захоўванне 700 рублёў.

Калі мужчына атрымаў гэтыя грошы, на наступны дзень на працу не выйшаў. Знайшоўся ён толькі праз тыдзень, але ўжо з 600 рублямі. Як патлумачыў мужчына, грошы ён патраціў на патрэбы фірмы, бо ездзіў на перамовы на таксі. Аднак у ходзе разбіральніцтва высветлілася, што гэтыя грошы ён патраціў на алкагольныя напоі.

- У дачыненні да мінчука заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.205 ( «Крадзеж»), што пагражае або абмежаваннем волі, або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0