09.07.2018 / 18:00

Стась Карпов: Как отделить страну от сборной? 45

На футбол мне, як і раней, напляваць. Але ёсць адна рэч, якую я усё не разумею і не разумею. І таму думаю пра гэты футбол болей, чым мусіў бы.

Вось «спорт па-за палітыкай». Не разумею.

«Я аддзяляю краіну ад зборнай». Не разумею.

Фота: РФС.

Як гэта? Як іх можна аддзяляць? Па якім прынцыпе? Дзе гэты шво, па якім разрэзаць ці за нітку пацягнуць?

— Іхняя краіна, канешне, вельмі кепская. І варожая. Але футбалісты іхнія — вельмі братэрскія. Буду балець за братэрскіх футбалістаў небратэрскай краіны.

А чым, дазвольце спытаць, горшыя музыкі небратэрскай краіны?

Мастацтва па-за палітыкай! На Еўрабачанні балеем за братэрскіх музыкаў.

Настаўнікі таксама ні ў чым не вінаватыя. Яны — сейбіты вечнага і хоць за іх няма дзе пабалець — але проста дай ім бог здароўечка.

Дактары. Інтэлігентныя людзі. Да прыбудзе з вамі асклепіас.

Бізнес па-за палітыкай? Чулі? Я сто разоў чуў. Бізнэсменам небратэрскай краіны гонар і павага.

Ну, хто яшчэ? Вялікі балет. Павага касманаўтам. У Сібіры мужыкі — соль зямлі. А чулі, як «дзевушка пела ў царкоўным хоры!?»

Карацей, дарагія жыхары небратэрскай краіны. Мы са сваім прэзідэнтам сочым за вамі з заміраннем.

Адзінае, што — нясмела жадаем паражэння вашаму войску, бо яно як бы вінаватае.

Мы так тут лічым, што «уродзе как»… Ну вінаватае, што тут казаць… Таму зычым паражэння.

Як бы.

Мы і так паглядзелі ужо і гэтак. Ну немагчыма балець за вас.

Хаця…у канфліктах, нам тут сказалі, заўжды вінаваты два бакі. Гэта нас радуе. Мы над гэтым думаем. Палічым за вялікую ўдачу, калі два бакі.

Бо калі ўсе, то як бы і наогул ніхто не вінаваты. І проста гара з плеч, бо балець жа за вас так, сука, хочацца.

Ды і войску паражэння мы зычым з агаворачкай.

Бо ў войску ж таксама жывыя ж людзі. У іх мамы ёсць — настаўніцы. Таты — урачы. І браты — футбалісты.

Таму калі можна, хацелася каб ваша войска, ну… перадумала, ці што.

Як бы каб нікога не пакрыўдзіць. Каб проста яно, войска, махнула рукой і мы зноў бы пра яго не чулі.

Карацей, мы супраць вашай краіны, але калі вы гол прапускаеце, то настрою нашаму ***** [канец]. Проста ***** [канец].

Мы, беларускія патрыёты, будзем супраць вас да апошняй кроплі крыві.

Калі вы толькі не вырашыце на нас напасці футбалістамі, ваенгамі, алфёравымі, педагогамі і інжынерамі, цырульнікамі і сантэхнікамі, акадэмікамі і кінааператарамі, міліцыянерамі і паліцыянерамі. Ста сарака шасцю мільёнамі цудоўных людзей, за якіх мы штодня балеем.

3
I'm sorry, Dave. I'm afraid I can't do that / Ответить
09.07.2018 / 18:12
Алімпіяды і кубкі свету выключна для таго і праводзяцца, каб спарцмены выступалі пад сцягам сваёй краіны.   І задумываліся менавіта як альтэрнатыва каланіяльным войнам. Каб жыхары краін радаваліся, а палітыкі неслі сваю дактрыну альтэрнатыўнымі сродкамі.
У 1934 фашысты трыумфальна неслі сваю дактрыну на кубке свету ў Італіі. У 1936 нацысты трыумфальна праводзілі Алімпіяду ў Мюнхене. 
Расія атрымала і зімовую алімпіяду, і кубак свету каб несці гэтаму свету сваю ідэалогію. І аніякую Дзюбу нельга аддзяліць ад Матаролы, сэйвы Акінфеева ад артабстрэлаў,падкаты Ігнашэвіча ад збітага Боінга, а шчаслівых фанатаў ад палітычнага пераследу і палітычных забойстваў. Усё ў масць. 
А за гульцоў можна парадавацца ў Лізе Чэмпіёнаў якой.   
10
Алесь / Ответить
09.07.2018 / 18:25
Цудоўна напісана, усе пра нас Беларусаў.
86
васян / Ответить
09.07.2018 / 18:28
Ну это же диагноз, объективно.

Разжигание ненависти без всякого стеснения, осталось только прямо написать, что мы (или некто каропов/сомов/лещенко) белорусские патриоты ненавидим всех русских -русофобия в клинической стадии. 

Более того, это очевидно является политикой редакции.
Показать все комментарии/ 45 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера