09.07.2018 / 22:17

Віцебскія мытнікі затрымалі карціны на 73 тысячы рублёў 2

Віцебскія мытнікі затрымалі дарагія прадметы мастацтва.

Партыя сучасных постараў, фоты розных памераў і мэблі рухалася праз беларуска-латвійскую мяжу праз пункт пропуску «Урбаны» з Літвы. Высветлілі, што акрамя заяўленых тавараў дадаткова ўвозяцца карціны, аб'ёмныя інсталяцыі з кардону і фанеры, а таксама столевыя металічныя светлавыя прыборы. Усе 54 прадметы знаходзіліся ў грузавым адсеку сярод іншага тавару так, каб яго было складана знайсці.

Агульны кошт незадэклараваных прадметаў мастацтва склаў больш за 73 тысячы рублёў.

Парушальніку пагражае штраф да 735 рублёў з канфіскацыяй тавару.

0
госць / Адказаць
10.07.2018 / 02:00
Трэба пісаць, чые карціны. Можа хто з беларускіх мастакоў свае творы вяртаў. У такім разе ў затрыманні, ацэньванні ў астранамічную суму і, тым больш, канфіскацыі няма ніякага гераізму, а ёсць  - дурны закон.
0
Ясь / Адказаць
10.07.2018 / 08:43
Цены на картины невозможно определить. В уж на напечатанные постеры тем более. Более дурного закона о искусстве и его перемещении Чем действующий в Рб представить трудно. Эксперты после оценки, обязаны выкупить себе искусство. Тогда и оценивать будут реально.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру