10.07.2018 / 01:42

«Слава Украіне! Бялград, палі!» — харвацкі футбаліст Віда працягвае правакаваць у новым ВІДЭА 45

У інтэрнэце з'явілася новае відэа з харвацкім футбалістам Дамагоем Відам у галоўнай ролі.

На ім спартсмен вітае ўсіх воклічам «Слава Украіне!» і дадае: «Бялград, палі!»

Балканскія СМІ мяркуюць, што маецца на ўвазе ўсё ж не сталіца Сербіі, а кафэ «Бялград» ў Кіеве.

Побач з Відам сядзіць член штаба зборнай Івіца Оліч. Падчас відэа харват п'е піва Bud, якое з'яўляецца афіцыйным спонсарам чэмпіянату.

Віда кажа: «Давай, кафана [рэстаран], я плачУ, калі прыеду! Слава Украіне! Усім вітанне! «Бялград», палі!» Потым яны спяваюць з Олічам сербскую песню пра кафану, і Віда кажа: «Ёван, брат, пацалуй усіх!»

У Кіеве ёсць рэстаран «Бялград», яго трымае серб. І яны, мабыць, яму тэлефануюць і з чымсьці віншуюць.

Нагадаем, пасля перамогі над Расіяй у 1/4 фіналу ЧС-2018 Віда і член харвацкай дэлегацыі Вукоевіч запісалі кароткі відэаролік, у якім прысвяцілі перамогу зборнай Украіне, а Віда крыкнуў: «Слава Украіне!» Абодва доўгі час гулялі за кіеўскае «Дынама».

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

NN.by

20
Евгений Константинович / Адказаць
10.07.2018 / 01:54
да этого парня не остановить...
ну и славно! молодец, я не ошибался в нём! превед президентихе! ейещё не раз на камеру с убийцами ручкаться придётся!
14
непрыхвасьцень / Адказаць
10.07.2018 / 02:26
ааа!!! прыгажун!!! Слава Украине!!! Жыве Беларусь!!!
11
Шаманцэвiч / Адказаць
10.07.2018 / 02:51
Красапэты! ;) Асаблiва Олiч! #MiaSanMia !
Паказаць усе каментары/ 45 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру