10.07.2018 / 07:49

На абноўленай Камсамольскай у Мінску частка люкаў аказалася не таго памеру, частка — пакрылася іржой 25

На выходных у твітары Антона Матолькі з'явіўся ролік з нядаўна рэканструяванай вуліцы Камсамольскай, дзе мінчукі паказваюць, што хістаецца новы люк, і каментуюць: «Чалавек ішоў і ледзь не праваліўся». Tut.by даведаўся, у чым праблема і як яе будуць ліквідаваць.

На відэа, апублікаваным у твітары, звярнулі ўвагу ў адміністрацыі Цэнтральнага раёна. У каментарах прадстаўнікі ўлады адразу адрэагавалі і паабяцалі вырашыць праблему. Праз нейкі час яны растлумачылі, што заказчык выправіць недахопы 9 ліпеня, а люк, што хістаўся, пазначылі часовай агароджай

Але часовая агароджа засталася і 9 ліпеня ўдзень. Будаўнікі ў гэты дзень ліквідавалі недаробкі і патлумачылі, што ўсе люкі зачыненыя.

Заўважым, што, акрамя пытання аб бяспецы, да новых люкаў на пешаходнай вуліцы ўжо былі прэтэнзіі і па якасці. У сетцы выказвалі меркаванне і тым, што дэкаратыўныя зусім новыя накрыўкі люкаў занадта хутка паржавелі.

Намеснік кіраўніка Цэнтральнага раёна Вадзім Перадня кажа, што не ўсе люкі ад пастаўшчыка падышлі па памеры.

— Вялікая колькасць, магчыма, каля 40, патрабуе замены (па тэндары заказчык купіў 72 камплекты крышак для люкаў амаль на 30 тысяч рублёў). Цяпер гэта пытанне ўрэгулюецца на працягу двух тыдняў, цалкам заменяць, прывядуць у адпаведнасць люкі і вечкі. Прэтэнзіі па якасці выставілі, будзе замена па гарантыйным абавязацельстве. Гэта працоўны момант.

Па словах Перадні, будаўнікі правяраюць люкі і імкнуцца абмяжоўваць да іх доступ.

0
mmm / Адказаць
10.07.2018 / 08:42
"Опять кирпичи кривые подсунули!"
0
Ок / Адказаць
10.07.2018 / 08:57
Сажать, иного выхода нет. Их не исправить,, чиновников
1
Сидор / Адказаць
10.07.2018 / 09:44
Был такой сатирик А.Райкин: "Один зуб колет, другой сверлит, третий коронку ставит, а за дикцию ни кто не отвечает." Сказано было 50 лет назад, а вишь ты - ничего не поменялось. Молодые "крэпкие хазяйсьцьвенники" истории не знают и, соответственно, правильные выводы сделать не в состоянии. Где косяк? Правильно - в Академии при президенте. Их и наказать за люки.
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру