Twitter / @apollych для TUT.BY

Twitter / @apollych для TUT.BY

Увечары 9 ліпеня на вуліцы Маршала Лосіка ў Мінску ледзьве не адбылася трагедыя. Хлопчык выпаў з акна, яго выратавалі суседзі. Пра гэта распавёў сведка Сяргей у сваім твітары.

Мама з двума дзецьмі пайшла гуляць, а пяцігадовы хлопчык застаўся дома. Мабыць, ён таксама хацеў адправіцца на прагулку. Дзіця вывалілася з акна, але паспела схапіцца за раму. Гэта заўважылі жыхары дома, яны адразу ж папрасілі ў суседзяў з першага паверха коўдру — ёй і злавілі хлопчыка, калі той ужо не мог трымацца і адпусціў раму.

«Лавілі ў плед, плед парваўся. Сярод нас знайшоўся доктар-хірург. Ён і аказаў першую дапамогу», - распавёў Сяргей.

Дзіця шпіталізавана, яно знаходзіцца ў РНПЦ дзіцячай хірургіі. Стан цяжкі, стабільны», - сказалі БелТА ў Міністэрстве аховы здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?