10.07.2018 / 08:25

Што рабіць, калі сапсаваў сертыфікат ЦТ

10 ліпеня ў пунктах правядзення ЦТ распачнецца выдача сертыфікатаў. Для атрымання сертыфіката абітурыент павінен звяртацца ў тую навучальную ўстанову, на базе якой ён здаваў дысцыпліны ЦТ. Згодна з Палажэннем аб парадку арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання, абітурыент атрымлівае сертыфікат асабіста пры прад'яўленні арыгінала пашпарта і пропуска з адзнакай «Тэсціраванне прайшоў». Сертыфікат выдаецца абітурыенту пад роспіс, а пропуск у яго забіраюць.

У выпадку немагчымасці атрымаць з уважлівай прычыны сертыфікат асабіста, гэта можа зрабіць законны прадстаўнік непаўналетняга абітурыента (хтосьці з яго бацькоў або апекуноў) пры прад'яўленні:

  • 1) арыгінала пашпарта законнага прадстаўніка,
  • 2) дакумента, які пацвярджае статус законнага прадстаўніка (пасведчанне аб нараджэнні),
  • 3) копіі пашпарта абітурыента, заверанай натарыяльна.

Таксама сертыфікаты можа забраць прадстаўнік абітурыента пры прад'яўленні:

  • 1) арыгінала свайго пашпарта,
  • 2) даверанасці, засведчанай натарыяльна або ўпаўнаважанай асобай,
  • 3) копіі пашпарта абітурыента, заверанай натарыяльна.

Паколькі сертыфікат — вельмі важны афіцыйны дакумент, правяраць дакладнасць яго афармлення, у прыватнасці, напісанне прозвішча, імя і імя па бацьку, трэба неадкладна, інакш праблемы абавязкова ўзнікнуць ужо пры падачы дакументаў у прыёмную камісію.

У тым выпадку, калі абітурыент сапсаваў або страціў сертыфікат, яго могуць замяніць. Для гэтага трэба звяртацца ў Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. Але дублікат выдаецца на працягу пяці дзён з моманту падачы адпаведнай заявы.

У выпадку замены дакумента, які сведчыць асобу, у перыяд паміж датай рэгістрацыі ў якасці абітурыента і датай выдачы сертыфіката апошні афармляецца ў адпаведнасці з данымі новага дакумента, які сведчыць асобу.

Тыя, хто здаваў тэсты ў рэзервовыя дні, змогуць атрымаць сертыфікаты толькі ў БДУ з 13 ліпеня

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру