Два маладзёны, якія ўчора позна ўвечары павалілі і зламалі пяць крыжоў у Курапатах, перададзеныя іхным бацькам. Пра гэта «Свабодзе» сёньня паведамілі ў аддзеле міліцыі Бараўлянаў

Супрацоўнік міліцыі сказаў, што абодва затрыманыя — непаўнагадовыя:

«І цяпер матэрыялы знаходзяцца на дадатковай праверцы. Гэтай справай займаецца супрацоўнік крымінальнага вышуку Бараўлянскага аддзелу міліцыі. Матэрыял яму ужо адпісаны».

Супрацоўнік міліцыі таксама патлумачыў, што такая праверка цягнецца да 10 дзён. А ў выпадку неабходнасьці, пракурор Менскага раёну можа працягнуць яе і да аднаго месяцу».

Што тычыцца прозьвішчаў затрыманых, то супрацоўнік міліцыі сказаў «Свабодзе», што такімі дадзенымі ён не валодае. А спадар Алег, які затрымліваў маладзёнаў, а пасьля паехаў у міліцыю, як сьведка, сказаў, што нібыта аднаго з вандалаў завуць Уладзімер Шышла. Але ў дакладнасьці прозьвішча ён не ўпэўнены.

Уладзімер Глод, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0