Усе выратаваныя з затопленай пячоры ў Тайландзе падлеткі адчуваюць сябе добра, аднак аналізы крыві паказалі прыкметы інфекцыі, таму дзецям трэба будзе правесці тыдзень у бальніцы на карантыне, заявіў прадстаўнік міністэрства аховы здароўя Тайланда.

«Усе восем дзяцей добра сябе адчуваюць, ні ў каго з іх няма тэмпературы», — цытуе Reuters прадстаўніка ведамства.

«Першыя чацвёра выратаваных хлопцаў ужо добра ядуць, у іх добры апетыт», — дадаў суразмоўца агенцтва.

Па стане на раніцу аўторка, 10 ліпеня, з пячоры эвакуяваныя восем чалавек, ратавальнікам трэба вывесці з яе яшчэ чацвярых падлеткаў і іх трэнера

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0