Удава лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, кітайскага праваабаронцы Лю Сяабо змагла пакінуць краіну пасля больш чым сямі гадоў хатняга арышту. Пра гэта паведамляе South China Morning Post.

Па дадзеных выдання, 57-гадовая Лю Ся накіроўваецца ў Германію. Яна вылецела раніцай у аўторак на самалёце авіякампаніі Finnair. Чакаецца, што паэтка спачатку прыбудзе ў Фінляндыю і ўжо адтуль вылеціць у Берлін. Брат жанчыны напісаў у сацсетках, што яна з'ехала ў Еўропу, каб «пачаць новае жыццё». Ён не прывёў ніякіх падрабязнасцяў, але падзякаваў усім за падтрымку.

Паэтка знаходзілася пад хатнім арыштам з 2010 года, калі яе мужу была прысуджана Нобелеўская прэмія. Кітайскія ўлады заяўлялі, што ніхто не ўтрымлівае Лю Ся супраць волі. Па словах сяброў жанчыны, пасля многіх гадоў абмежавання волі ў яе развілася дэпрэсія, і яна не можа засыпаць без лекаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1