«Сёння прыкладна ў 4.10 дзіця памерла ў Столінскай раённай бальніцы. Праверка працягваецца. Для выяўлення прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза», — сказаў БелТА прадстаўнік СК Дзмітрый Іванюк.

Як паведамлялася, няшчасны выпадак адбыўся ўвечары 8 ліпеня ў адной з вёсак раёна. Аднагадовае дзіця з Брэста разам з маці і сястрой знаходзілася ў гасцях у бабулі. Прыкладна ў 20.45 яно зайшло ў кухню, дзе выпіла сродак для мыцця. Яго шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0