У пачатку XVII ст. вёска была ўласнасцю мітрапаліта Язэпа Руцкага. Беларускія гісторыкі мяркуюць, што менавіта Язэп Руцкі збудаваў у вёсцы драўляную царкву святога Мікалая, якая захавалася па сённяшні дзень. У 1807 годзе ў Нагародавічах нарадзіўся Вінцэнт Дмахоўскі, які прыняў удзел у паўстанні 1831 года, а пасля стаў знакамітым мастаком. А ў другой палове XIX ст. тут жыў сын Вінцэнта Дмахоўскага — Уладзіслаў Дмахоўскі, які таксама быў мастаком і паўстанцам. У Нагародавічах неаднойчы гасцяваў Адам Міцкевіч, і сёння завітаць у гэтую вёску будзе цікава кожнаму падарожніку.