У Нацыянальным аэрапорце яго сустрэў Аляксандар Лукашэнка.
У гонар прыезду лівійскага лідэра ў аэрапорце былі ўзьнятыя сьцягі Беларусі і Лівіі.
У аэрапорце прысутнічалі таксама паслы арабскіх краін, акрэдытаваныя ў Менску. Перад лідэрамі абодвух краін прайшла зводная рота ганаровай варты.
Кіраўнік Лівіі будзе знаходзіцца ў Беларусі па 4 лістапада. Праграмай візыту прадугледжана таксама наведваньне музею Вялікай Айчыннай вайны, ускладаньне вянка да манумэнту Перамогі ў Менску. на 3 лістапада заплянаваныя перамовы з Лукашэнкам.