10.07.2018 / 15:06

У Баранавічах шалёныя каты пакусалі чатырох чалавек 24

pixabay.com

У суботу, 7 ліпеня, у Баранавіцкую ветлячэбніцу звярнулася жыхарка Усходняга мікрараёна горада, якую пакусаў хатні кот, распавёў Intex-press Сяргей Нікалаеў, начальнік гарадской ветэрынарнай станцыі. У жывёлы медыкі выявілі шаленства.

Жанчына расказала ветэрынарам, што кот апошнія тры-чатыры гады ні разу не выходзіў на вуліцу. Як адбылося заражэнне, пакуль дакладна невядома. Але Сяргей Нікалаеў выказаў здагадку, што крыніцай магла стаць інфікаваная мыш.

— Многія наіўна мяркуюць, што, калі жывёла не выходзіць на вуліцу, ёй нічога не пагражае. Гэта не так, — растлумачыў Сяргей Нікалаеў. — Мышы, якія часта становяцца прычынай шаленства хатніх жывёл, водзяцца нават у шматкватэрных дамах. Таму нават хатняя жывёла не застрахавана, і прышчапляць яе абавязкова.

Другі выпадак адбыўся на тэрыторыі гаражнага кааператыва ў Паўночным мікрараёне, дзе кот пакусаў трох мужчын. У яго таксама выявілі шаленства.

Па словах Сяргея Нікалаева, абедзве заражаныя жывёлы знішчаныя. А ў Баранавіцкім гарвыканкаме разглядаецца план каранцінных мерапрыемстваў, якія закрануць Усходні і Паўночны мікрараёны.

1
⋆Апрель⋆ / Адказаць
10.07.2018 / 13:49
Оказывается "бесятся" не только люди... Жаль усато-мохнатых пройдох... :((
0
Иван / Адказаць
10.07.2018 / 13:58
Надеюсь, кот из предыдущей новости в ленте (которого в тех же Барановичах снимали с березы) оказался не таким? Но вообще интересно смотрятся рядом две новости: обе про Барановичи и обе про котов.
25
Улад / Адказаць
10.07.2018 / 13:58
Не каты, а Пачвары!!!
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру