Spring news

Выратавальнікі ў Тайландзе вывелі з пячоры Кхао Луанг на паверхню апошняга з 12 школьнікаў і трэнера, якія знаходзіліся ўнутры больш за два тыдні, паведамляе spring news.

Нагадаем, што школьнікі, удзельнікі футбольнай каманды, трапілі ў такі незвычайны палон 23 чэрвеня, 2 ліпеня было выяўлена іх месцазнаходжанне.

Аперацыя па выратаванні пачалася ў нядзелю. Кожны дзень на паверхню выводзілі па чатыры чалавекі.

Група школьнікаў ва ўзросце ад 11 да 16 гадоў і іх футбольны трэнер зайшлі ў пячору на поўначы краіны 23 чэрвеня, калі там было суха, аднак неўзабаве пасля таго, як яны апынуліся ўнутры, пайшоў дождж, уваход затапіла і заваліла камянямі. Аперацыя па іх пошуку працягвалася 10 дзён. Людзей знайшлі жывымі 2 ліпеня за чатыры кіламетры ад уваходу ў пячору. Першапачаткова з'яўлялася інфармацыя, што ім прыйдзецца праседзець у пастцы да верасня ці кастрычніка гэтага года — да заканчэння сезона дажджоў.

За аперацыяй па выратаванні сачыў увесь свет.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0