Persons-info.com
Сёння раніцай памёр былы старшыня Вярхоўнага Савета 12-га склікання Мікалай Іванавіч Дземянцей, паведамляе Народная воля.
Мікалай Іванавіч Дземянцей нарадзіўся 25 мая 1930 года ў Хотліна (Чашніцкі раён).
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1959) і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1964). З 1970 года інспектар ЦК КПБ, з 1974 года сакратар Віцебскага абкама КПБ.
1989 —1990 — старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
У 1990—1991 узначальваў Вярхоўны Савет БССР 12-га склікання. Пад яго старшынствам Вярхоўны Савет 27 ліпеня 1990 года прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР
1997— 2000 гг. — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ па прэзідэнцкай квоце.