10.07.2018 / 15:36

Шэсць чалавек атрымалі траўмы ў лабавым сутыкненні аўто пад Мінскам

Шэсць чалавек пацярпелі ў лабавым сутыкненні двух аўтамабіляў пад Мінскам, паведаміла БелТА прадстаўнік ДАІ Мінска раёна Кацярына Сільчанка.

ДТЗ адбылося 10 ліпеня, каля 10.30 паблізу садовага таварыства «Западгор'е». Кіроўца за рулём Mazda ехаў па дарозе Крыжоўка — Ратамка і на закругленні налева ва ўмовах абмежаванага агляду заняў крайняе левае становішча на праезнай частцы.

«Таму ён не саступіў дарогу «Фальксвагену», што рухаўся насустрач, адбылося сутыкненне. У выніку ДТЗ кіроўцы і чатыры пасажыры «Фальксвагена» атрымалі цялесныя пашкоджанні, яны дастаўлены ў медустанову», — распавяла Кацярына Сільчанка.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру