Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў чэрвені 2018 года ў параўнанні з маем склаў 100,4%, са снежнем 2017 году — 102,9%, паведамляе Белстат.

Нагадаем, у маі ў Беларусі была зафіксавана дэфляцыя.

Харчовыя тавары ў чэрвені падаражэлі на 0,7% у параўнанні з маем 2018 года і на 2,3% у параўнанні з чэрвенем 2017 года. Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 0,1% у параўнанні з маем 2018 года і на 2,9% у параўнанні з чэрвенем папярэдняга года. Індэкс цэн і тарыфаў на платныя паслугі ў чэрвені склаў 100,4% да мая 2018 года і 109,7% да чэрвеня 2017 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0