Брытанскі прэм’ер‑міністар Гордан Браўн зьвярнуўся да кіраўніцтва краін Пэрсыдзкай затокі з просьбай аказаць фінансавую падтрымку Міжнароднаму валютнаму фонду.

Паводле Браўна, МВФ неабходныя сотні мільярдаў даляраў дзеля таго, каб супрацьдзейнічаць фінансаваму крызысу ва ўсім сьвеце.

Кіраўнік брытанскага ўраду адзначыў, што выдаткаваньне сродкаў для МВФ адпавядае інтарэсам арабскіх краін, якія хочуць узмацніць сваю ролю ў міжнародных фінансавых інстытутах, перадае Эхо Москвы са спасылкай на Лента.ру.

Нагадаем, што нядаўна ўрады Беларусі, Пакістану зьвярнуліся ў МВФ з просьбай ад дапамозе, і Міжнародны валютны фонд выдзяляе 16 млрд даляраў Вугоршчыне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0