10.07.2018 / 18:18

Дажджы ў Магілёве размылі бераг Дняпра і абвалілі калектар 2

У Магілёве дажджы размылі бераг Дняпра ў раёне вуліцы Златаўстаўскага, з-за чаго абвалілася частка калектара. Кавалкі трубы ледзь не змыла ў раку. Камунальнікі кажуць, што труба гэтая непрацоўная. Яе дэмантуюць, а бераг адновяць, паведамляе Tut.by.

Абвал грунту ў раку, а за ім і абвальванне трубы калектара адбыліся ў першых чднях ліпеня. Месца надзвычайнага здарэння — папулярнае ў мясцовых жыхароў для адпачынку — адразу проста абгарадзілі стужачкай.

— Цяпер на месцы вядуцца работы, — распавёў Tut.by дырэктар дарожна-маставога прадпрыемства Дзмітрый Бірукоў. — Часткі трубы вывозяць. На працягу тыдня-двух бераг Дняпра будзе адноўлены.

Па словах Бірукова, раней гэты калектар быў звязаны з ліўневай каналізацыяй на тэрыторыі мікрараёна Фаціна, аднак гэтая труба даўно не выкарыстоўваецца. Чаму яе не дэмантавалі адразу пасля адключэння, дырэктар ДМП не можа адказаць: ён узначальвае прадпрыемства менш чым паўгода.

Побач з месцам абвалу знаходзяцца пляж. З іншага боку — недабудаваны будынак вяслярнай базы.

0
ПеАр / Адказаць
10.07.2018 / 20:18
Удакладненне. Вулица не ЗлатаустАуская, як атрымливаецца, кали писаць з нескладовай У (у першым выпадку), а ЗлатаВУстауская. Ад слова Златавуст. А не Залатая устаука. Прауда, нихто дакладна не ведае, якога такога Златавуста мели на увазе магилеуския чыноуники. Не Кирылу ж Тураускага. Накольки вядома, ен у Магилеве не бывау. P.S. Выбачаюся за адсутнасць беларускай раскладки на тэлефоне... И яшчэ, пляж той увесь час личыуся несанкцыянаваным, а у кар'еры было забаронена купацца. Вядома, усе усе роуна купалися. А цяпер бач ты, пляж...
0
Павел / Адказаць
25.09.2018 / 00:02
ПеАр, не ЗлатоустовскАЯ, а ЗлатоустовскОГО
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру