10.07.2018 / 18:37

Медыкі 9-ай бальніцы мяркуюць, што іх галоўнага доктара і загадчыка аддзялення таксама затрымалі 23

Спіс фігурантаў гучнай карупцыйнай справы медыкаў з кожным днём папаўняецца новымі прозвішчамі. На гэты раз калегі галоўнага доктара 9-й бальніцы Валерыя Кушнярэнкі і загадчыка эндаскапічным аддзяленнем Андрэя Саўчанкі сцвярджаюць: медыкаў ужо некалькі дзён няма на працы. Яны мяркуюць, што Кушнярэнка і Саўчанка затрыманыя, але афіцыйнай інфармацыі няма, піша Tut.by.

З пятніцы галоўны доктар 9-й лякарні Валерый Кушнярэнка не выходзіць на працу. Фота: афіцыйны сайт 9-й гарадской клінічнай бальніцы.

— Так, Валерыя Сцяпанавіча сапраўды няма ў бальніцы. Яшчэ ў чацвер (5 ліпеня. - Заў. Tut.by) мы яго бачылі, а ў пятніцу ён не выйшаў на працу. Сапраўды гэтак жа, як і Андрэй Васільевіч. Мы прыкладна разумеем, што гэта звязана з закупкамі і што яны цяпер у СІЗА, толькі афіцыйна нам ніхто нічога не паведамляў, не тлумачыў, што здарылася, — расказваюць медыкі 9-й бальніцы.

У прыёмнай галоўнага лекара 9-й бальніцы паведамілі: абавязкі Валерыя Кушнярэнкі цяпер выконвае кіраўнік РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак Алег Румо, да якога датэлефанавацца не ўдалося. Намеснік галоўнага доктара 9-й бальніцы Анатоль Ус не стаў распавядаць, дзе зараз знаходзіцца іх кіраўнік, спаслаўшыся на тое, што не ўпаўнаважаны і адказвае толькі за лячэбную частку.

На размову з журналістам Tut.by лекары 9-й бальніцы згаджаюцца не адразу і просяць не называць іх прозвішчы. Яны ўпэўненыя: адсутнасць Кушнярэнкі і Саўчанкі звязана з зачысткай Міністэрства аховы здароўя. Паводле неафіцыйных даных, многіх сталічных медыкаў выклікалі на допыт у пятніцу, 6 ліпеня, дадому вярнуліся не ўсе.

Андрэй Саўчанка лічыцца адным з найлепшых спецыялістаў у сваёй вобласці. Фота: афіцыйны сайт 9-й гарадской клінічнай бальніцы.

— А дзе наш Андрэй Васільевіч (загадчык эндаскапічным аддзяленнем Саўчанка. — Заў. Tut.by)? Гэта адзіны спецыяліст у сваім родзе, больш за 30 гадоў прапрацаваў у шпіталі. У нас толькі адно пытанне: «Чаму?». І дзе цяпер Андрэй Каролька (галоўны ўрач Мінскай абласной бальніцы быў затрыманы 20 чэрвеня. — Заў. Tut.by)? Прайшло больш за 10 сутак з моманту яго затрымання, які ў яго статус? Таксама ніхто не каментуе, — здзіўляюцца сталічныя ўрачы. — Чаму гэтых людзей нельга адпусціць пад падпіску? Яны ж паважаныя медыкі. Няхай нам растлумачаць, што адбываецца!

Па словах лекараў 9-й бальніцы, зараз на допыт выклікаюць усіх тых, хто меў дачыненне да закупкі медыцынскага абсталявання.

Паводле іх інфармацыі, затрыманыя ёсць і ў іншых бальніцах Мінска.

Атрымаць каментар у прэс-службе Міністэрства аховы здароўя не ўдалося, там параілі звярнуцца ў «сілавыя ведамствы». Ад КДБ афіцыйных заяў таксама не было.

10
1 / Адказаць
10.07.2018 / 19:09
Что происходит? Воры ваши "уважаемые медики". Много хапали.
5
Олег / Адказаць
10.07.2018 / 19:31
Ворье должно сидеть в тюрьме.
9
Олег / Адказаць
10.07.2018 / 19:34
Румо поставили исполнять обязанности главврача??? А кто оперировать будет?? Это они, я так понимаю, решили поставить неприкасаемого, чтобы тормознуть следственные органы.
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру