Партугальскі футбаліст Крышціяну Раналду ў новым сезоне будзе гуляць за італьянскі клуб «Ювентус». Пагадненне аб пераходзе было падпісана з яго цяперашнім клубам «Рэал Мадрыд».

Паводле ўмоў кантракта, 34-гадовы нападаючы правядзе ў «Ювентусе» 10 гадоў.

Фота: фэйсбук Крышціяну Раналду.

Фота: фэйсбук Крышціяну Раналду.

Нападаючы патлумачыў, чаму вырашыў перайсці з мадрыдскага «Рэала» ў турынскі «Ювентус». Словы форварда прыводзяцца на сайце клуба.

«Мне здаецца, настаў час адкрыць новы этап у маім жыцці, таму я папрасіў клуб адпусціць мяне. Прашу ўсіх заўзятараў зразумець мяне. Фанаты былі неверагодныя ўсе дзевяць гадоў. Гэта былі унікальныя дзевяць гадоў. Гэта было захапляльны час, хоць і цяжкі, бо ў «Рэала» заўсёды былі высокія патрабаванні», — напісаў Раналду ў развітальным пасланні.

У складзе «Рэала» Раналду чатыры разы заваёўваў самы прэстыжны клубны кубак Еўропы — Лігу чэмпіёнаў, аднак, як паведамляецца, яго адносіны з прэзідэнтам клуба Фларэнціна Перэсам былі нацягнутымі.

Дакладная сума кантракта пакуль не абвешчаная, але, як чакаецца яна можа стаць рэкорднай за ўсю гісторыю футбола.

У канцы 2017 года Раналду ў пяты раз у сваёй кар'еры выйграў «Залаты мяч».

Раналду выйграваў «Залаты мяч» у 2008 годзе (тады ён гуляў за «Манчэстар Юнайтэд»), у 2013-м, у 2014-м і 2016 гадах, а таксама неаднаразова намінаваўся на гэтую прэмію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?