10.07.2018 / 19:36

Затрыманы брат мільянера Аляксандра Шакуціна 36

Разам з медыцынскімі функцыянерамі і лекарамі сілавікі затрымалі групу бізнэсменаў, якія займаліся пастаўкамі лекаў і медтэхнікі. Сярод іх і дырэктар кампаніі «Іскамед» Сяргей Шакуцін, паведамілі карыстальнікі партала Tut.by.

«Бізнэсменаў падазраюць у дачы хабару чыноўнікам», — сказалі суразмоўцы. Па іх словах, бізнэсмены гэта адмаўляюць.

Кампанія «Іскамед» была створана ў маі 1995 года. Сёння гэта адно з найбуйнейшых прыватных прадпрыемстваў на фармацэўтычным рынку Беларусі.

Сетка аптэк «Іскамед» складаецца з 84 гандлёвых кропак у розных рэгіёнах краіны, гаворыцца на сайце кампаніі.

Моцныя пазіцыі «Іскамеда» і на аптовым рынку. Па словах удзельнікаў рынку, кампанія ўваходзіць у тройку дыстрыб'ютараў і імпарцёраў лекаў.

У прадпрыемства складзены прамыя дагаворы з вядучымі беларускімі вытворцамі, замежнымі заводамі. Кліентамі прадпрыемства з'яўляюцца дзяржаўныя фармацэўтычныя прадпрыемствы, лячэбна-прафілактычныя ўстановы, найбуйнейшыя прыватныя аптэчныя сеткі і вялікая колькасць самастойных аптэк, гаворыцца ў прэзентацыі кампаніі.

Сяргей Шакуцін — малодшы брат старшыні рады дырэктараў «Амкадор-кіруючая кампанія холдынгу» Аляксандра Шакуціна.

У сілавых ведамствах атрымаць каментар не ўдалося.

8
Александр / Адказаць
10.07.2018 / 19:41
Взятка за бюджетный заказ - это, знаете ли, вообще воровство у нас с Вами. В том числе и пенсий....
2
Лапух / Адказаць
10.07.2018 / 19:44
Галоўны "даяр" краіны хапае ўжо бліжэйшыя да дыктатарскага карыта цыцкі, каб напоўніць кішэні свайго існавання.
Адным чынам зачышчаецца аптэчная галіна эканомікі ад беларускіх бізнэсоўцаў на карысць усходніх суседскіх. Апошнім часам вядомыя аптэчныя структуры расійскай імперыі актывізавалі сваю дзейнасць у нашай краіне.
3
Коровьев / Адказаць
10.07.2018 / 19:47
Вначале создать условия, при которых без нарушения УК бизнес просто не построишь, а затем найти повод отжать уже готовый бизнес.
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру